Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/88

Гэта старонка не была вычытаная

«Гэтыя свабодныя адносіны, — тлумачыць аўтар, — выяўляюцца, па-1-е, у тым, што Скарына або пакідаў без перакладу словы і фразы лацінскага тэксту (напрыклад, Быт. 9, 10: et unіversіs bestііs terrae; 10, 32: іn terra), або ўносіў у свой пераклад словы, якім няма адпаведных слоў у Вульгаце (напрыклад, Быт. 6, 6: и будущего стережася; 9, 24: прочутив); па-2-е, у тым што ён не зусім дакладна перакладаў, па месцах, лацінскі тэкст, без патрэбы адступаючы ад літары гэтага тэксту (напрыклад, 6, 13: dіsperdam eos cum terra Скарына пераклаў: погуляю е и землю); па-3-е, у тым, нарэшце, што Скарына перадаваў некаторыя месцы Вульгаты няправільна, адвольна, паведамляючы ў сваім перакладзе зусім не тое, што на самой справе змяшчае тэкст»[1].

Каб думка аўтара зрабілася больш зразумелай, спашлемся на рад прыкладаў, якія прыводзяцца ім у раздзеле першым кнігі «Бытие». У сціху 14-м словы Вульгаты: et sіnt іn sіgna et tempora et dіes et annos» Скарына перадае свабодна, іменна: «и будут во знамена и в часы днем и летом»; у сціху 27-м ім ужыта лішняе супраць лацінскага тэксту слова «по подобию»; у сціху 21-м словы: «іn specіes suas» Скарына перакладае: «по плоду своему», а ў сціху 12-м падобную фразу: «secundum specіem suam» ён перадае выразам: «по роду своему».

У сціху 5-м другога раздзела словы лацінскага тэксту: «amnemgua herbam regіonіs prіusguam germіnaret» Скарына перадае адвольна, адступаючы ад літары: «и каждую былину стран первек нежели ест дала плод свой»; у схіцу 19-м фраза: «ut vіderet guіd vocaret ea» ім перакладзена недакладна: «абы их видел и именовал»; у сціху 20-м словы Вульгаты: «Аppelavіtque Adam nomіnіbus suіs cuncta anіmantіa» перакладзены Скарынаю скарочана: «И именовал Адам кажное животное»[2].

Адступленні ад тэксту каталіцкай бібліі ёсць і ў ІІІ, ІV, VІ, VІІ, ІX, X раздзелах. Напрыклад, апошняя фраза 7-га сціха ІІІ раздзела: «consverunt folіa fіcus et fecerunt sіbі perіzamata» перадана Скарынаю даволі дзіўна: «навезали суть листвия смоковного и наделали собе веников». Другую палавіну 16-га сціха VІ раздзела: «ostіum avtem

  1. Чтения в обществе любителей духовного просвещения, кн. XІ. М., 1878, стар. 651 (курсіў наш).
  2. Там жа, стар. 644-645.