зумець класавыя і гнасеалагічныя карэнні бібліі. Сказанае датычыць у поўнай меры і Скарыны. Ён застаецца сынам ХVІ ст., у якім вялікае і разумнае перамешваецца з недарэчным і фантастычным. Аднак важна ўжо і тое, што ў яго выяўляецца рацыяналістычны падыход да некаторых біблейскіх кніг, за якімі ён не прызнае звышнатуральнага паходжання, лічачы, што яны «людскими пильностями пописаны были», г. зн., што яны ўзніклі гістарычна, былі створаны ў старажытнасці рознымі людзьMі. Іх складальнікі — гэта умудроныя жыццёвым вопытам філосафы і летапісцы, якія пісалі «о мудрости, о науце, добрых обычаях... яко ся имамы справовати и жити на сем свете»[1].
Скарына неаднаразова ў сваіх прадмовах да біблейскіх кніг звяртае ўвагу чытача на тое, хто з'яўляецца іх складальнікам. Так, ён гаворыць, што «Притчи», «Екклесиаст» і «Песнь песней» былі напісаны к «нашему научению» царом Саламонам[2]. Кнігі Царстваў пісалі «летописцы царей Июдиных..., они же были суть часов тых»[3]. У прадмове да кнігі «Юдифь» ён зноў падкрэслівае: «Потреба теже ведати иже сия книга Иудиф яко книга Данила пророка и книга Ездры еврейскими словами, но халдейским языком наипервей от летописев написана ест (курсіў наш. - М. А.).
Аналагічнага погляду прытрымліваўся Скарына і адносна іншых біблейскіх кніг. Паводле яго слоў, і кніга «Эсфирь» была напісана летапісцамі «наповеление царево». Затым яе, кіруючыся патрыятычнымі матывамі, пераклалі на грэчаскую мову семдзесят два дактары навук. Скарына тут жа дадае, што і ён з-за любві к «своему прироженому рускому языку к науце всего доброго поднялся праци тое и... межи иными книгами выложил и сию книгу Есфер»[4]. Нарэшце, нават такая кніга, як «Премудрость божия», тлумачыць ён, была напісана таксама простым смертным чалавекам: яе «писал есть Филон философ греческим языком... И писал ест ея... во времена