Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/93

Гэта старонка не была вычытаная

абагульняючы факты жыцця, пісалі гісторыю сваіх народаў з пазіцыі дасягнутага ўзроўню ведаў свайго часу. Характэрна, што аб некаторых біблейскіх кнігах ён прама заяўляе, што яны былі напісаны летапісцамі наповеление царево».

Далей. Зыходзячы з пераканання, што стваральнікамі біблейскіх кніг былі «летописцы царей тых, бывших во времена своя», Скарына лічыў, што з гэтых кніг можна атрымаць веды па гісторыі, геаграфіі, прыродазнаўству, астраноміі. Ён быў пераканан у тым, што біблейскія кнігі змяшчаюць у сабе летапіс чалавечай гісторыі («дела бывшая и летописания»), грунтоўныя веды па розных галінах навукі. Сам ён у прадмовах стараецца паведаміць чытачу элементарныя весткі па гісторыі, геаграфіі і г. д. Так, у прадмове да кнігі «Юдифь» Скарына коратка апавядае аб гісторыі Асірыйскага царства, аб заваяваннях Навухаданосара, аб тым, што адбывалася ў часы Кірa, Камбіза і інш. Кнігі Царстваў ён разглядае як гістарычныя кнігі. У іх ён шукае апісанні гістарычных падзей, яго цікавіць не столькі форма выкладання, колькі самі падзеі, хоць у ацэнцы і разуменні гэтых падзей ён яшчэ прымае за рэальнае расказы аб цудах і знаменнях.

З бібліі Скарына стараўся атрымаць тыя гістарычныя факты, якія знайшлі там адлюстраванне, узяць з яе ўсё тое, што можа быць выкарыстана ў адукацыйных і выхаваўчых мэтах. Паводле яго слоў, у біблейскіх кнігах ёсць шмат каштоўных фактычных даных, якія, аднак, скрыты там, як «ядро у вореху», і «иными словы всегда иную мудрость и науку знаменуют, а иначейся разумеют нежели молвлены бывают»[1].

Калі ўнікнуць у сэнс гэтых слоў, то лёгка можна убачыць у іх своеасаблівыя зачаткі крытычных адносін да бібліі, больш дакладна — да той бібліі, якая была прыстасавана хрысціянскай царквой для апраўдання свайго панавання над розумамі веруючых. Скарына прапагандуе тут думку аб неабходнасці асэнсаванага чытання біблейскіх кніг (у гэтым выпадку «Притчей Соломона»), выкарыстання іх у інтарэсах пашырэння пісьменнасці, адукацыі сярод насельніцтва.

Наколькі важнае значэнне надаваў Скарына развіццю адукацыі, практычнаму прымяненню навук гаворыць той

  1. "Предъсловие въ притчи премудраго Саломона царя Израилева", л. В аб.-г аб.