з доводом разознати правду от кривды, чти книги светого Иова, или послания светого апостола Павла. Ащели же помыслиши умети риторику, еже есть красномовность, чти книги Соломоновы». Граматыку, логіку і рыторыку Скарына называе навукамі «славеснымі». Следам за тым ідуць навукі дакладныя: арыфметыка, вывучэнне якой ён звязвае з біблейскай кнігай «Числа», геаметрыя і астраномія, для вывучэння якіх рэкамендуецца ім кніга «Иисуса Навина», кнігі Царстваў і «Евангелия». Асобна выдзяляецца ім музыка, якая, паводле яго слоў, можа быць вывучана па ўсёй бібліі[1].
Разглядаючы біблію як энцыклапедыю чалавечых ведаў, у якой пішацца «о науце всех людей посполитых», Скарына рэкамендаваў вывучаць па асобных яе кнігах, апрача сямі свабодных навук, і гісторыю. «Пак ли же во кратце сведати хощеши много тысещей лет Летописец, чти книги Паралипомена, — гаворыць ён, — ащели же кохание имащи ведати о военных, а богатырских делех, чти книги Судей, или книги Махавеев. Более и справедливее в них знайдеш, нежели во Александрии или во Тройи»[2].
Трэба падкрэсліць тут, што Скарына гаворыць аб «богатырских делех», як аб чымсьці агульнавядомым беларускаму насельніцтву. Гэта сведчыць аб пашырэнні ў Беларусі ў ХVІ ст. багатырскага эпасу, які, безумоўна, быў добра вядомы і Скарыне, як вядомы яму былі і беларускія летапісы.
У іншых месцах Скарына выдзяляе асобна ўрачэбную справу, навуку аб добрых звычаях і справах (этыку), філасофію, якую ён звязвае з імем Арыстоцеля, і, нарэшце, навуку аб праве. Пры гэтым ён імкнецца вывесці чытача з вузкага кола рэлігійнага светапогляду і даць яму некаторыя навуковыя веды.
Мы бачым, такім чынам, што Скарына выступае з шырокай для свайго часу праграмай адукацыі, прабуючы пры гэтым самую біблію падпарадкаваць справе асветы народа, прымусіць яе служыць тарэсам навукі. Ён першы знаёміць свайго чытача з вывучаемымі ў тагачасных універсітэтах свецкімі навукамі, якія развіліся у нас як