Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/97

Гэта старонка не была вычытаная

след толькі ў ХVІІ ст. Ён узнімае свой голас за пашырэнне пісьменнасці сярод простых людзей, за абуджэнне ў іх цікавасці да вывучэння граматы. Гэтую ідэю, якая ляжыць у аснове усіх яго выданняў, ён нястомна прапагандуе у сваіх прадмовах і імкнецца абгрунтаваць і пацвердзіць яе найбольш яркімі афарызмамі з біблейскіх кніг. Так, перафразуючы вядомы афарызм з «Екклесиаста», ён у прадмове да гэтай кнігі ў наступнай вобразнай форме процісталяванне няведанню, мудрасць глупству: «Яко свет превышая над темнасти, так и мудрый над глупаго. Мудрый имат очи во главе своей, а глупы во тме ходит». На яго думку, сапраўднае шчасце чалавека заключаецца ў занятках навукамі, у пастаянным разумовым і маральным удасканальванні.

У часы Скарыны кнігамі пісьменнасці былі, як вядо ма, кнігі рэлігійнага зместу. Адсюль пераацэнка ім пазнавальнага значэння бібліі ва ўгоду яе форме, ідэалізацыя яе як крыніцы ведаў. У той час ён не мог вызваліцца ад рэлігійных уяўленняў аб прыродзе, аб сутнасці самога чалавека, аб духах, чараўнічых сілах і г. д., паколькі традыцыя ў такіх ідэалагічных абласцях, як філасофія, рэлігія, з'яўляецца вялікай кансерватыўнай сілай. Ф. Энгельс, гаворачы аб перадгістарычным змесце філасофіі, рэлігіі, засвойваемага гістарычным перыядам, змесце, які мы цяпер назвалі б бяссэнсіцай, указваў: «Гісторыя навук гэта ёсць гісторыя паступовага ўстаранення гэтай бяссэнсіцы або замены яе новай, але ўсё ж менш недарэчнай бяссэнсіцай»[1].

У сувязі з гістарычнымі ўмовамі феадальнай эпохі погляды Скарыны выступаюць у ложнай, але для свайго часу непазбежнай рэлігійнай форме. Аднак гэта зусім не азначае, што ўвесь ідэйны змест разглядаемай эпохі, здабыты ў рамках гэтай ложнай формы, павінен быць адкінут, як не адпавядаючы нашым сённяшнім уяўленням і паняццям. Зусім наадварот. З яго павінны быць вылушчаны «рацыянальныя зерні», з якіх у ходзе гістарычнага развіцця выраслі здаровыя плады. «Рацыянальныя зерні» былі і ў поглядах Скарыны. Ён выступаў супраць цемры і невуцтва простага люду; для яго характэрнай з'яўляецца скрытая барацьба супраць засілля царквы, за

  1. К. Маркс, Ф. Энгельс. Избранные письма, 1948, стар. 429.