развіццё розуму і ўдасканальванне чалавечых ведаў. Ён прапаведваў пад біблейскім покрывам ідэі гуманізму, неабходнасць развіцця навук і асветы, лічачы сапраўдным адкравеннем не уяўную сілу рэлігіі, а асвечаны чалавечы розум.
Элементы асветніцтва выступаюць з поўнай выразнасцю ў светапоглядзе Скарыны. Можна нават гаварыць аб тым, што Скарына быў нашым першым своеасаблівым асветнікам, калі разумець гэты тэрмін не ў шырокім, а у некалькі абмежаваным сэнсе слова. Той крытэрый, які прымяняў У. І. Ленін у сваім артыкуле «Ад якой спадчыны мы адмаўляемся?» у адносінах да рускіх асветнікаў сярэдзіны XІX ст., зразумела, не можа быць прыменен да ацэнкі поглядаў Скарыны. Ён не быў, ды і не мог быць ворагам у той час толькі што ўзнікаўшага прыгоннага права, не з'яўляўся праціўнікам феадальна-манархічнага ладу з усімі яго параджэннямі ў эканамічнай, сацыяльнай і юрыдычнай галінах, не выступаў з пэўнай праграмай у абарону інтарэсаў і правоў працоўнага чалавека. Але вядома, што Скарына выступаў з патрабаваннямі аб ліквідацыі непісьменнасці і невуцтва «простых людзей» і пашырэння сярод іх адукацыі, аб пераадоленні адставання ў развіцці роднай культуры і далучэння сваёй краіны да агульнаеўрапейскай цывілізацыі. А гэтыя ж патрабаванні і складаюць адну з характэрных рыс асветніцтва, якое вырастала паступова задоўга да паяўлення іншых яго рыс (гарачая варожасць да прыгоннага права, імкненне да дабрабыту шырокіх народных мас), якія разам узятыя і азначалі сутнасць «рускага асветніцтва» ў тым выглядзе, у якім характарызаваў яго У. І. Ленін. Наогул кажучы, тэрмін «асветніцтва» для кожнай гістарычнай эпохі мае свой канкрэтны змест. Калі К. Маркс называў Эпікура найвялікшым грэчаскім асветнікам[1], то ён, безумоўна, укладваў у гэтае паняцце іншы змест, чым У. І. Ленін у паняцце «рускія асветнікі».
Гаворачы пра Скарыну, як пра нашага першага своеасаблівага асветніка, мы таксама ўкладваем у гэтае паняцце іншы змест, абмяжоўваючы яго патрабаваннямі аб развіцці роднай культуры, мовы, літаратуры, аб распаўсюджванні пісьменнасці сярод свайго народа. Гэтыя па
- ↑ Гл. К. Маркс и Ф. Энгельс. Соч., т. 1, стар. 66.