Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/99

Гэта старонка не была вычытаная

трабаванні — вынік узросшых імкненняў перадавых слаёў беларускага грамадства да прагрэсу, да барацьбы супраць застою і руціны, коснасці і адсталасці, супраць засілля царквы і яе прадстаўнікоў, заўзята абараняўшых феадальна-прыгонніцкія парадкі і выступаўшых у ролі ганіцеля навукі і асветы.

Вось чаму нельга згадзіцца з той ацэнкай поглядаў Скарыны, якая дадзена С. І. Васілёнкам у кнізе «Беларуская літаратура». Скарына тут па сутнасці пастаўлен у адзін рад з ворагамі навукі і прагрэсу - царкоўнікамі. «Царкоўнікі, — піша С. І. Васілёнак, - вялі вострую ба рацьбу са свецка літаратурай. Нават такі прагрэсіўны для свайго часу дзеяч, як Францыск Скарына, выступаў супраць празмернага, як яму здавалася, пашырэння свецкай літаратуры. У прадмове да сваіх царкоўных кніг Скарына прабаваў даказаць, што навукі і жыццёвай мудрасці можна больш знайсці ў бібліі, «нежели в Александрии или в Трое»[1].

Тут вядома, яўнае непаразуменне. Скарына зусім не стараўся што-небудзь даказваць у тым сэнсе, як сцвярджае аўтар цытуемых вышэй радкоў. У сваёй прадмове да ўсёй бібліі ён проста рэкамендаваў вывучаць ваенныя і багатырскія справы па кнігах «Судей» і «Маккавеев», лічачы, што у іх больш і «справядлівей» сказана аб «справах» такого роду, чым у «Александрии» або «Трое».

Апрача таго, процістаўляючы свецкую літаратуру бібліі, аўтар павінен быў лічыцца з тым, аб якіх творах «свецкай літаратуры» ідзе гутарка ў Скарыны. Узяць хоць бы ўпамінаемую ім «Александрию». У гэтай фантастычнай аповесці спачатку расказваецца аб нараджэнні Аляксандра Македонскага, якое было абстаўлена радам таямніц і «цудаў». Народжаны Аляксандр, як тут паведамляецца, меў ільвіную грыву, адным вокам глядзеу уніз, а другім у бок. Затым даецца апісанне паходу праслаўленага палкаводца ў Індыю; паход гэты быў акружан страшэннымі адзнакамі; на сваім шляху Аляксандр сустракаў незвычайныя дрэвы, што вырасталі з усходам сонца і знікалі з надыходам вечара, мнагавокіх звяроў, вогнедышачых змей, рыб і птушак, якія не гарэлі ў агні, безгаловых, але гаворачых людзей. Ля берагоў Чорнага

  1. С. І Васілёнак. Беларуская літаратура, 1951, стар. 39 (курсіў наш).