Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/14

Гэта старонка была вычытаная

не ўстануць. Паваліўся ён сьпіною на Івана, і ляжаць абодва. Яны зноў абняліся. Ім здавалося, што не было і німа на сьвеці гэтакіх сяброў, як яны.

Палежалі трохі. Іван захроп, як пшаніцу прадаўшы.

— Сьпіць, сказаў Міхась і ўстаў.

Яму хацелося сьпеваць. Міхась быў чэлавек вясёлы. А ешчэ быў вясялейшы, як хмель пачынаў туманіць яго лахматую галаву. Тагды ён быў штукар на ўсе рукі.

— «І гээээй ты, гарээээлачка!..»

Прабаваў Міхась выдумаць песьню пра гарэлку. Далей нічога ня мог прыдумаць і сьціх. У лесі было ціха. Толькі эха пакацілося! І — далёка-далёка паняслося „гарээээлачка“ і прапало недзе за гарою ў «Белых Крыніцах.» Аж страшна стала Міхасю.

II.

Не бэз прычыны страшна зрабілося Міхасю: былі яны як раз нідалёка ад Кірылавай Магілы.

От што чуў я ад людзей пра Кірылаву Магілу:

У князя Р. быў слуга Кірыла. Князь любіў езьдзіць на палеваньне і заўсягды браў з сабою і Кірылу. Адзін раз кажэ яму князь:

— От што каханы: я паеду да пана абедаць, а ты садзіся вярхом на каня, і колькі лесу аб’едзеш на каню, пакуль я паабедаю, усесь той лес дарую табе, бо ты добры слуга.

Падзякаваў Кірыла князю, ўзяў самаго лепшаго каня, сеў і паехаў. Каб князь бачыў, сколькі ён аб’едзе, ўзяў ён з сабою шаблю і рабіў ён на хвоях лысінкі.

Як пабачыў князь, сколькі Кірыла лесу аб’ехаў, аж за галаву ўзяўся.