Ах, каб ён ня плаваў мелка!
Рускі пісар наш па духу,
Сыцыліста ён ня любіць,
Як крамола завядзецца, —
Марне ён яе загубіць!
Ён наш пісар, ён наш друг,
Ніхай крэпне яго дух!»
|}
Усё заціхла; а потым адразу падняўся гоман. Госьці ня ведалі, каму аказываць чэсць: пісару, ці памочніку-паэту. Тут ўсе кінуліся да пісара.
— На ура! на ура!
Пісара падхапілі на рукі і пачалі шугаць. Больш за ўсіх стараўся сам паэт. Пісара падкідалі чуць не пад самую столь. Ногі яго целяпаліся на паветры. Лецючы с пад столі, ён грукнуў абцасам паэта па лбе. Паэт схапіўся аднэй рукой за лоб, а другой даставаў з кішэні паперку, на каторай былі напісаны вершы.
— Ешчэ раз чытай!
— Не! Вы бачыце, што з вершоў выходзіць!
— А што?
— А вось чытайце адны толькі вялікіе літэры кожнай новай строчкі.
— «П-і-с-а-р С-я-м-ё-н!»
— Вось маладзец!
— Ах, што за галава!
— На ура яго!
∗ ∗
∗ |
Сваімі вершамі памочнік павярнуў можна сказаць, кола пісарэвых імянін.
Першаго гэтые вершы трохі укалолі вурадніка. Як так? ня пісар жэ пастаўлен ад начальства ваеваць с крамолаю, а ён, вураднік!..
— Ці вы помніце — пачаў ён — вучыцеля? які быў «чырвоны!» Толькі зірнуў на яго, адразу пазпаў,