Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

што гэта за птушка. А гдзе ён? Кару нясе ў турме за неўважэньне начальства. А хто быў рука караючаго? я,—Бойка. А ў вёсцы Сту…

— Але хто накрыў пазалетась вучыцелёў на з’ездзі — перэпыніў старшына, каторы ўвесь час маўчаў і старанна ачышчаў чаркі і талеркі: — бачу я, зьбіраюцца, валасатые, кудлатые. Тут я і дагадаўся. Я да земскаго, ад земскаго — да прыстава. Ось і накрылі. І цяпер чэлавек дваццаць бяз мейсц бадзяюцца, як басякі.

— О! гэта называецца зацягнуў невад! — крыкнуў памочнік і палопаў старшыну па плечах. — Вураднік, і пісар, і старшына — ўсе карысные людзі…

— А я, дзяк, жыву так: брэхну таму і другому і жыву сабе так-сяк! Мая доля — чэцьвертак:

І дзяк, узяўшыся ў бокі, пайшоў у прысядку.

— Віно весяліць сэрцэ чэлавека, — сказана у Пісанні, — крычаў дзяк.

Гэтаго толькі і чэкаў сядзелец. Іон даўно ўжо памыкаўся сказаць і сваё слова. Цяпер горла яго прарвалося і ён пачаў гаварыць. Сядзельцоў ён парабіў самымі лепшымі людзьмі. Перш-на-перш яны заўсягды сядзелі ціха, ніколі не бунтаваліся.

— Воласць зьбірае нядоімкі, як крумкач косіці, — гаварыў сядзелец, — а да мяне мужык сам нясе капейку. Голы, босы, адны косьці, а бутэлькі гне. З ветру валяецца, а даход дае, а праз каго? праз сядзельца!

— І праўда, дурэнь ты! — пачаў вураднік: за чыею-ж ты сьпіною сядзіш ды чэрава гадуеш? Асталоб ты!

— Ты сам дурэнь і асталоб; ад дурня чую!

— Ці падстаўляў ты калі хоць раз свой барані лоб пад кулю? Ці трос ты хоць людзей ў ночы? Ся-