Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

V.

«Сацяліста» вялі па пустой вуліцы. Цікавы месяц выплыў з-за белай хмаркі і, глянуўшы на гэту працэсію, мусіць засароміўся людзскога глупства, бо зараз-жэ схаваўся ў другой хмарцы; ды ешчэ, сучка старога Базыля была сьведкай камэдыі, што разыгралася ў Галадранцы.

Усю дарогу думаў вураднік, якую карысць прыносяць на сьвеці людзям вураднікі.

«От, — думаў ён: ўсе сьпяць, а ты валачыся цэлую ноч, бойся кожны момэнт за сваё жыцьцё. Ласьне тут ёсць што-нібудзь труднае — дастаць сабе ў лоб кулю? А якая падзяка, — каб хто спытаў. Ну, прыстаў можэ падаць руку і заклікаць на шклянку гарбаты». Але гдзе-сь-то, на дне душы яго варушыліся другіе думкі, і яму прэдстаўлялася цэшка і прыстаўскіе наплечнікі. Стражнік, соцкі, дзесяцкіе, а такжэ і сам «сацяліст» так сама думалі, кожны на свой фасон. Але трудна залезьці ў чужую душу і ведаць, хто што думае. Усе маўчалі,

VI.

— А ты добра зрабіў, што дагадаўся зайсьці да мяне! Такімі славамі сустрэў прыстаў вурадніка. — Бачыш, сюды прыслан член саюза рускаго народа…

— Ваша высокаблагородзе! я арыштаваў і прывёў да стану сацяліста, аб чым і маю чэсць лічна далажыць вам!—перабіў вураднік прыстава,

— Дзела харошае. Дзе арыштаваў?

— У Галадранцы, вашэ высокаблагародзе.

Тут прыставу нешта цюкнуло. Іон глянуў на вурадніка. Той стаяў і пазіраў на прыстава так, як бы