Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

III.

Грыгор борзда павёў дзела.

— Хлопцы, адвернем наўперад каляску, Ну, жыва! Вы, Антось, Яська, Базыль і Кірыла бярыце з боку, а ты, Ігнась, Карусь, Даніла і ты, Алесь, і Гаўрыла — з другога. О так! А цяпер ты, Гілёрык і Хлёрка, пад зад патрымайце. Ну, рразам!

Мужыкі дружне падхапілі каляску і адвярнулі, а, адварочваючы, выкінулі панскае сядзэньне, аткуль пасыпаліся бутэлькі з выпіўкамі і вэндліна, заверчэная ў папер.

— Мядзьведзі вы!—крыбнуў пан:мтолькі шкоды наробіце!

— Эх, пане, гдзе чубы трашчаць, там і пэйсы ляцяць, — сказаў Грыгор.

— Пусьці свіньню пад стол, то яна захочэ і на стол, — ня вытрымаў і хурман.

— Ад свіньні чуем,—кажуць мужыкі.

— Ну, годзі, — работа ня скончэна,—камандаваў Грыгор: адцягнем покі што брычку, а перадок ніхай тут пабудзе. Жыва, хлопцы, жыва, — будзе водка і піва.

— На што цягнуць?! — зыкнуў пан. — Прышварнуўце толькі яе да перадка…

— Не, панок: так будзе горш—стаяў Грыгор на сваём, а мужыкі яго падтрымывалі: — наўперад адцягнем брычку на груд, каб аслабаніць мейсцо, бо каней трэба скарэй выцягаць. Ня выпрагшы, нічога ня будзе.

— На што іх выпрагаць?..

— Але ж мы, пане, лепей ведаем…

— Да што вы ведаеце? з носа ды ў рот…

— Але-ж ніхай пан паслухае, — сказаў Грыгор—мы жыва адцягнем брычку на груд, выпражэм коні