Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

КАЛЯДНЫ ВЕЧЭР.

Здаецца і сам сьвет гатовіўся як можна лепш сустрэць Калядны вечэр.

Было ціха. Над белаю зямлёю звісьлі бязхорменые сівые хмары. Лес перэстаў хістацца, маўчаў, закрыўшыся белым інеем, усё роўна, як узлажыў к сьвяту чыстую кашулю. А стройные ёлкі падымалі свае голавы высока над другімі дзярэўямі, і хораша вырысоўваліся ў небе іх вяршыны, як крыжыкі, як вежы цэрквей.

За дзень перад Куцьёю лясьнік Тарас ешчэ да сьвету ехаў гасьцінцэм у горад N. Кожны год давадзілася ездзіць перад Калядамі ў замак. Гэта язда падабалася Тарасу: яго пасылалі, як растаропнаго служаку, а ў замку яго зналі ўсе паны і любілі яго. А самае важнае тое, што Тарас возьме з гораду свайго сына, Паўлюка, каторы апошні год вучыўся ў сэмінарыі. Паўлюк—гордасць Тараса, прычына людзкой зайздрасьці.

Тарас купіў на дарогу пачэк папярос за тры капейкі, каб не так сцішна было аднаму ў полі і каб не вазіцца с курэньнем на холадзі. У палукашку ў санях ляжала штук пятнадцать зайцоў, рыба, сушэные грыбы. Гэта — гасцінец к куцьці замковым паном ад пана лясьнічаго.

∗          ∗

Тарасава пасада стаяла каля самаго лесу, каторы цягнуўся, як падкова, роўным паўкругам. Тут жэ каля