Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

КІРМАШ.

I.

— Адно-ж ты, Пятруська, ня баўся на кірмашы. Сюды-туды. ды й да дому. Прыедзь хоць раз, як чэлавек.

Кожную нядзельку дзяўбла Кася Пятрусю адно і тое, і Пятрусь іншы раз і засярдуе. Яму не падабалася такая апека жонкі.

— Ото як ты баішся!

Пятрусь сеў на воз, сарваў сваю злосць на кані, катораго сьцебануў пугаю разоў тры, каб з нечага і жонцы задаць страху.

Палавіну дарогі — а гэта будзе вёрст пяць — Пятрусь быў сярдзіты. Падумаць, дык выходзіць, што жонка кажэ праўду: ці-ж добра, каб хто спытаўся, прапіваць грошы? І Пятрусь стаў думаць аб тым, як ён ужо разоў двадцать дэкляраваў жонцы ня піць гарэлкі, і заўсягды прыежджаў да дому пьяны; як ён ашукваў яе, прыкідваючыся цьвярозым, для гэтаго ён стараўся хадзіць роўна. Часам яму і ўдаецца зрабіць колькі роўных крокаў, а потым пазіраеш, гарэлка павядзе ў бок. Тагды ён кідаўся на другую хітрасць.

— Ое-ёй!—стагнаў тагды Пятрусь:-от же кальнула! Бадай ты згарэла!

Пятрусю рабілася брыдка прад самым сабою ад адных гэтых думак.