ЖЫВАЯ ВАДА.
(Казка).
I.
Даўно, даўно, не за нашу памяць, было гэта.
Шчасьлівы то быў вугалок Божаго сьвету.
Вольна жылося людзям ў тым вугалку. Ніхто іх ня гнаў, ніхто іх ня крыўдзіў, нікому яны не належалі. Багатая уродлівая была іх земля. Шырока раскінуліся іх паля, зялёные травы сенажацей калыхаліся на ветру. Ціха і весела сьмеяліся кветкі, пазіраючы сваімі пахучымі галоўкамі ў рэку, каторая паіла ўвесь той вугалок і тых, хто жыў і рос там, і давала яму жыцьцё. Усё жыло каля рэкі; гэту рэку людзі называлі Жывою Вадою. Усё жывое і нежывое любіла яе, і песьні волі разліваліся па ўсіх кутках шчасьлівай старонкі.
Але ня доўга астаецца шчасьце на адным мейсцы. Кінуло яно і той слаўны вугалок Божаго сьвету.
Нешта страшнае і непанятнае для чэлавека зрабілося там. Нейкая цёмная сіла пазайдросьціла шчасьцю людзей. У тым мейсцы, аткуль выцекала Жывая Вада, зямля стала ўздувацца; борзда як грыб, вырастала гара. А Жывая Вада пачала неяк мелецьі скора саўсім згінула гдзесьці ў зямлі. Толькі сьлед, гдзе цекла яна, надоўга астаўся на зямлі і гаварыў людзям пра даўнейшае жыцьцё.
Гара ўсё расла. Прахадзіў час, пусьцела зе мля з гары сыпаўся жоўты пясок і закрываў чорны гр унт