Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

Людзі збяднелі; птушкі разляцеліся Не чутно ўжо было там вясёлых песень. Толькі арлы ды каршуны вілі свае гнёзды на высокай гарэ, каторая ўсмактала ў сябе Жывую Ваду.

II.

Бяднеў год ад году калісь-то багаты край. Ураджайны грунт засыпаўся зусім пяском. Многа працавал людзі, многа пралівалі поту. І праца іх прападала, і скупа плаціла зямля за іх работу і пакуту. Развяліся чэрві на іх агародах — некаму было знічтажаць іх, бо каршуны і ястрэбы разагналі птушэк.

Расказвіў бацька сыну пра даўнейшае жыцьцё пра багацтва іх края, пра гару, каторая глынула іх Жывую Ваду, сама стала расьці, а жыцьце ўсяго края прыгаварыла к маруднай сьмерці. Глухая злосьц на праклятую гару падымалася ў сэрцы людзей, і памяць аб Жывай Вадзе не прападала.

Не мала знаходзілося сьмелых людзей, каторые шлі на гару шукаць Жывой Вады. Бралі яны рыдлёўкі, абкопывалі гару. Але з гары сыпаліся ў іх камені, разбівалі ім голавы. Каршуны і ястрэбы злеталіся хмарамі, выдзёўбывалі ім вочы. А пугач і сава ў ночы сьпевалі ім «вечны спакой» сваім нудным крыкам. — Многа, многа людзкіх касьцей валялося вакруг гары, а каршуны і крумкачы разнасілі іх па ўсіх кутках спустошэнато края… І людзі празвалі сваю старонку «Мёртвым Полем».

Дзіка і пуста стала ў «Мёртвым Полі». Людзі хадзілі, як цені, халодные, сярдзітые. Птушкі даўно перэсталі там сьпеваць свае песьні. Толькі каршуны кружыліся ў небі, каркалі крумкачы і наганялі нуду на душу людзей, невядомым страхам палохалі сэрцэ.