Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

розум… Нават лес адменіўся: старые дзярэўя даўно згнілі і ляжалі ў зямлі, а новые былі нізкіе, крывые, неўдалые, як сухотные. Рэдка заглядалі туды хмары, і мало калі падаў дошч. сан

III.

Насталі сухіе годы. Апошні выдаўся такі год, што ні разу не падаў дошч на ўсё лета. Кожны дзень неба аставалося чыстым, ясным, гарачым. Усходзіла сонцэ, борзда сушыла расу, што блішчала ранкам, як слёзы, на лісцях бярэзіны. А сухі вецер гуляў над зямлёю, падымаў гарачы пясок, высысаў апошніе сокі з зямлі. Лес, поле, луг з нудною мальбою пазіралі на неба, прасілі вады прагнаць сваю смагу. Дзярэўя глуха шумелі і злівалі свой шум ў вадну доўгую, невядомую людзям песьню. Жалосна ківаліся коласы ў полі, то кланяліся зямлі, то падымаліся к небу, ўсё роўна як прасілі яны ратунку. Ніхто ня шоў ім на помач, і яны без пары старэліся, жоўклі і без жыцьця качаліся на сухіх саломках. Трава і кветкі толькі ціхутка шэпталі ветру аб сваей нядолі. Церпелівые камені і тые нылі ад жару і лопаліся. Сама зямля зморшчылася, як старуха, пакалолася і плакала. Яе сьлёзы апошнімі капелькамі расы выступалі на верх; яе просьба белаватым туманам звісала над лесам і разнасілася ветрам Бог знае куды.

Плакалі людзі, плакала зямля і ўсё, што расло і жыло на ей. Незаметна нясьліся к небу іх сьлёзы; нясьліся яны ня год і ня два, а цэлые векі, і там негдзе сплываліся ў адно месцо. Тые сьлёзы, горкіе скаргі, ўсё горэ зямлі — змешаліся разам і звісьлі над ёю страшнаю чорнаю хмараю…










57