Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

Андрэй хацеўсказаць мужыком цэлую прамову, але ўсякіх думак так многа наплыло ў яго, што ён ня ведаў с чаго пачаць, і толькі сказаў:

— Ну, братцы, бывайце здаровы.

— З Богам, з Богам, Андрэй!

І Андрэй закінуў на плечы палку, на каторай была торба с хлебам і салам, і пехатоў пашоў на вакзал.

II.

Мужыкі нецярпліва чэкалі Андрэя з выбароў. На трэйці дзень, на каторы Андрэй павінен быў прыехаць да дому, цэлая грамада мужыкоў ў доўгіх кажухох з люлькамі высыпала на вуліцу каля манаполькі і шумела, як лес у вецер.

А як рабіць тут не было чаго, то сягды-тагды можна было чуць, як стукала саракоўка аб тоўстую мазолістую руку і як галгатала гарэлка перэліваючыся проста з бутэлькі ў мужыцкае горла.

Тут былі і такіе, каторые ўжо усьпелі налізацца, сьnевалі песьні. А Антось Байбак нават пашоў ў скокі, і баранаваў пясок на вуліцы старымі ботамі, на каторых не хватала аднаго апцаса…

Андрэй ідзе!І дзе Авдрэй!

Гоман як бачыш сціх, і ўся грамада заварушылася, як адзін чалавек

Толькі адзін Антось Байбак не хацеў злучацца з грамадаю і не перэставаў араць пясок, крычучы, каб на яго пазіралі, бо ён паказваў, як даўней скакалі лявоніху.

Але на яго ніхто не пазіраў.

Андрэй шоў, апусьціўшы галаву. З адной кішэні доўгаго сіваго халата тырчала турэцкая булка, як раменны мужыцкі чук.