Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/9

Гэта старонка была вычытаная

Курсіўны тэкст

Сьнег хутка заметаў дарогу, вецер зьбіваў Васіля з ног, а горкіе думкі, як пчолы кружыліся над яго галавою. Усё яго жыцьцё, ўсе думкі былі ў тым, каб скарэй збавіцца ад сабаччай службы. Дастаць-бы кусок зямлі, пабудаваць сваю хату і жыць, як Бог паложыць на душу, нікога не баяцца, нікому ня гнуцца.

А тут што?

І усё лясьніковае жыцьцё яго ўстала прад ім, як жывое, ўсё роўна, як пазіраў ён на яго, як на адзін цэлы закончэны абраз уніжэньня і крыўды.

III.

А вецер ўсё крапчэў. Васіль адвярнуў каўнер кажушка, глыбей насунуў на вушы круглую шайбу, апусьціў стрэльбу руляй ўніз, каб не надзьмула сьнегу. Лес скончыўся. Васіль выйшоў на аткрытае мейсцо. Іон усё думаў аб сваім жыцьці, аб лясьніковай службе.

Ешчэ-б, сказаць, можна было-б служыць, каб трымаўся толькі службы. Але уся беда ў тым, што лясьнічы папіхаў лясьніка да ўсяго, як дарэмнаго каня. Пры аднэй толькі думцы бачыцца з лясьнічым мароз прабегаў па скуры Васіля. Васіль нераз гаварыў, што лепей хацеў-бы ён сустрэцца з гадам. або воўкам, як папасьці на вочы лясьнічаму. Не раз стаяў Васіль, як палатно белы ад крыўды і несправядлівасьці, выслухіваючы спаведання пана лясьнічаго. Рукі самы згортываліся у кулакі, і не раз неякая сад падбівала Васіля кінуцца на лясьнічаго разбіць твар, кінуць аб землю, таптаць нагамі, біць, біць, без жалю, без міласердзя. Тагды-б, здаецца, спагнаў сваю злосць, адамсьціў бы за ўсе зьдзекі і уніжэньня. Але ўспамінаў Васіль, што у яго ёсць жонка, ёсць маленькіе дзеткі, і рукі самы апускаліся, і стаяў ён як акамянелы, маўчаў ні — слова. Што-ж, кінуцца на папа? а што далей? Далей турма, жэбрацкая