Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

русь з-пад карчмы. — Андрэй гаворыць праўду. Ці-ж «сіцыліст» пойдзе да папа або будзе лаяць сам сябе?

Галандранскі соцкі, Раман Камлюк, замысліў, як відаць, нешта хітрае, бо засмяяўся: сам сабе ў доўгія вусы, але нікому не сказаў, чаго засмяяўся, і пайшоў дахаты.

Да сялянскай грамады падыходзіў Янка Дудар. Яму было надта весела, ён спяваў на ўсю вуліцу:

А ты, Янка, не зважай
На кажух падраны…

Ногі не слухалі Янкі, а ішлі, як хацелі: адна ўлева, другая ўправа, а сам Янка падаваўся то ўзад, то ўперад, то ў адзін бок, то ў другі.

Прадам бульбу, прадам жыта,
Абы было шыта-крыта…

зачаў Янка другую песню.

— Глядзі, каб не падашукалі! — перасцярог яго Андрэй Падгорны.

— Чаго ты смяешся? — накінуўся на яго Янка, — куст ты альховы! Ты знаеш, хто я? Я — дэмакрат і забастоўшчык першай гільдыі… Хлопцы! браткі маё родныя! Хадзем бунтавацца…

— А вунь ураднік! пастрашыў яго стары Базыль.