Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

ваў Янка. — Я — забастоўшчык, а ты хто? Чорнасоценец[1]! От, хто ты! — гаварыў Янка сваёй жонцы, ужо ідучы дадому.

III

— Скажы мне, Раман, што гэта ў вас за чалавек з’явіўся? — пытаў стражнік у соцкага.

— А ці я ведаю?

— Можа-ж чуў што пра яго?

— Чуць-та чуў, ці мала што людзі гавораць!

— Прызнавайся, Раман, нечага адвільваць. Што ты чуў?

Раман агледзеўся навокал і ціха сказаў:

— Соцыяліст!

— Ну?

— Такія рэчы гаворыць, што ў Сібір саслаць і то мала. Дае кніжкі і лісты раскідае. Вось пабач!

І Раман дастаў з-за пазухі пракламацыю, якую ён знайшоў два гады таму назад, будучы ў павятовым горадзе на першых выбарах.

У стражніка так і заблішчэлі вочы.

— А мужыкі яго слухаюць?

— Дзе там слухаюць! — цара лае.

— А што ён, прымерна, казаў?

— Казаў, што наш цар — дурань.

  1. Член контррэволюцыйнай пагромнай арганізацыі „Саюза рускага народу“.