Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

— Цыц прамовіў стражнік і азірнуўся.

— А дзе начуе ён?

— Усюды. Раз нават у папа начаваў.

— Як-та ў папа?

— Абмануў; сказаў, што яго кансісторыя[1] паслала, і нейкі знак паказаў.

— Заўтра ўначы чакай нас тут з дзесяцкімі. А калі ён ўцячэ — ты адказваць будзеш,

Стражнік вышаў, а Раман, стоячы, весела пасмейваўся…

IV

Ціха, асцярожна краўся ўраднік са стражнікам да вёскі Галадранкі. Вёска ўжо спала. Адзінокі месяц плыў над ёю, як срэбраны круг. Абросшая вербамі, спакойна цякла рэчка каля самых хат, і дробныя хвалі, як жывыя, пераліваліся і блішчэлі на месяцы.

Соцкі і два дзесяцкіх стаялі на дварэ, чакаючы «начальства». Прыехаўшы да соцкага, ураднік распытаўся аб «сіцылісту». А гэты «сіцыліст» спаў сабе, як пшаніцу прадаўшы. Ён начаваў у папа:

У ўрадніка пранеслася ў галаве думка арышта-

  1. Орган у дарэволюцыйнай Расіі, створаны для кіраўніцтва царквой і суда над царкоўнымі асобамі. Падпарадкаваўся архірэю.