Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

яму прышоў соцкі. Ён папароў соцыяліста, як мядзведзя, кіем. Схапіўся «соцыліст», вырачыў вочы — і рукою пад падушку, дзе ляжаў рэвальвер. Тут на яго накінуліся стражнікі і дзесяцкія. Усе зляпіліся ў адзін клубок і некалькі часу мітусіліся па пакоі. У канцы адзін дзесяцкі вырваўся з гэтай кучы, папляваў на рукі, скамандаваўшы сам сабе: «Ну, Сымон! вазьмі папраўдзе»! — згроб і стражніка і «сіцыліста», падняў іх «на жывот», потым спрытна падставіў ножку і аблажыў абодвух.

— Каторы тут з вас «сіцыліст»? — пытаў ён, седзячы наверсе.

Стражніка аслабанілі, а «сіцыліста», якому ўраднік палічыў: сваім абвязкам даць у зубы за супраціўленне, — звязалі.

— Як вы смееце? — крычаў «сіцыліст». — Я — член «саюза рускага народу»[1].

— А гэта што? — паказаў ураднік на лісткі і рэвальвер.

— Цягні яго, хлопцы!

  1. Самая буйная чорнасоценная арганізацыя ў царскай Расіі, аснаваная ў кастрычніку 1905 г. у Пецербургу. Аб’ядноўваў памешчыкаў, домаўладальнікаў, чыноў паліцыі, гандляроў і іншыя групы гарадскога мяшчанства. Кіруючая роля належала дваранам памешчыкам. Праграма „Саюза рускага народу“: адзінства і непадзельнасць імперыі, цвёрдая царская ўлада. Арганізатар яўрэйскіх пагромаў.