Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

— Ваша высокаблагароддзе! Я арыштаваў і прывёў да стану «соцыяліста», аб чым і маю чэсць асабіста далажыць вам! — перабіў ураднік прыстава.

— Дзела добрае. Дзе арыштаваў?

— У Галадранцы, ваша высокаблагароддзе!

Тут прыставу нешта цюкнула. Ён глянуў на ўрадніка. Той стаяў і пазіраў на прыстава так, як-бы ён, ураднік, схапіў з неба зорку або японскага мікаду[1] забраў у палон.

— Пашпарт у яго ёсць?

— Не спраўляўся.

— Дзе арыштаваны? Пазваць сюды!

Ураднік кінуўся на двор.

Соцкі і дзесяцкі ўвялі «сіцыліста»,

— Як дапушчаеце вы такое безабраззе і свавольства вашых падначаленых?! Я самому губернатару жалавацца буду! Я — член «Саюза рускага народу»! Вот, мае дакументы!

— Звініце, — сказаў прыстаў «сіцылісту», — тут абмылка.

Прыстаў грозна зірнуў на ўрадніка. Ураднік апусціў вочы і зірнуў на стражніка, стражнік — на соцкага.

Соцкі стаяў бокам і смяяўся ў рукаў.

  1. („Высокія вароты“) старажытнейшы тытул японскага імператара.