Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

ЧОРТ

I

— Братка ты мой, Іван! Ты знаеш, як я цябе люблю!!! Ну, дай — пацалуемся! Во, гэтак!.. Назавеш ты Міхася сабакаю, лайдаком, калі пачуеш ад каго, што я табе кепска мыслю.

— Братка ты мой, Міхаська! Забі мяне пярун, во тут, у гэтую ночку, на гэтай дарозе, калі я не люблю цябе! Дай і я цябе пацалую.

І сябры зноў сталі цалавацца.

Міхась і Іван — леснікі. Зайшлі яны да цёткі Хрумы і трынкнулі, што называецца. А цяпер ішлі дадому.

— Не магу, братка, ісці прызнаўся Іван.

— Дык што-ж мы будзем рабіць?

— Дай ляжам, паляжым.

— Ну, давай.

І яны ляглі.

— Што-ж мы будзем так ляжаць? — кажа Міхась. — Давай клясці ляснічага.

Іван замармытаў нешта пад нос і… заснуў.