Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

— Ужо спіш? Уставай, пойдзем.

— Не магу, братка.

— Садзіся мне на плечы, панясу катла.

Міхась стаў на кукішкі і падставіў спіну. Іван узяўся за плечы. Сталі падымацца. Міхась крактаў, пяўся, а потым паваліўся спіною на Івана, і ляжаць абодва. Яны зноў абняліся. ім здавалася, што не было і няма на свеце гэтакіх сяброў, як яны.

Паляжалі трохі. Іван захроп, як пшаніцу прадаўшы.

— Спіць сказаў. Міхась і ўстаў.

Яму хацелася спяваць. Міхась быў чалавек вясёлы. А яшчэ быў весялейшы, як хмель пачынаў туманіць яго: лахматую галаву. Тады ён быў штукар на ўсе рукі.

— І-э-э-э-эй ты, гарэ-э-э-э-э-лачка! — прабаваў Міхась выдумаць песню пра гарэлку. Далей нічога не мог прыдумаць і сціх.

У лесе было ціха. Толькі рэха пакацілася! І далёка-далёка панеслася «гарэ-э-лачка» і прапала недзе за гарою ў Белых Крыніцах. Аж страшна стала Міхасю.

II

Не без прычыны страшна зрабілася Міхасю: былі яны якраз недалёка ад Кірылавай магілы.

От што чуў я ад людзей пра Кірылаву магілу.