Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

У князя Р. быў слуга Кірыла. Князь любіў ездзіць на паляванне і заўсёды браў з сабою і Кірылу. Адзін раз кажа яму князь:

— От што, каханы, я паеду да пана абедаць, а ты садзіся вярхом на каня, і колькі лесу аб’едзеш на кані, пакуль я паабедаю, увесь той лес дарую табе, бо ты добры слуга.

Падзякаваў Кірыла князю, узяў самага лепшага каня, сеў і паехаў. Каб князь бачыў, колькі ён аб’едзе, узяў ён з сабою шаблю і рабіў ёю на хвоях лысінкі.

Як пабачыў князь, колькі Кірыла лесу аб’ехаў, аж за галаву ўзяўся.

— От што, каханы — кажа князь: — цяпер ты палезь на дуб ды паглядзі адтуль як многа ў цябе лесу.

Кірыла палез на самы верх.

Зняў, князь з плеч стрэльбу.

— Ну, мой каханы, закукуй цяпер, як зязюлька.

Кірыла закукаваў:

Бух! — выстраліў князь.

І скінуўся на зямлю бедны Кірыла з прабітаю навылет галавою.

Пад тым дубам яго і пахавалі. Месца тое і стала звацца Кірылавай магілай.

І цяпер яшчэ ў тым лесе відаць на хвоях лы-