Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

сіны. Заплылі яны смалою, і завуць іх Кірылавымі знакамі.

Расказвалі людзі, што ў поўнач каля магілы нехта плакаў, праклінаў панскую несправядлівасць…

Страшна было тут уночы.

III

Многа расказаў чуў Міхась пра чарцей. Знаў ён, што п’яных часта водзяць па лесе чэрці. Знаў, што ад іх можна адхрысціцца, і яму было і страшна і весела.

І вось Міхась, як яго хто падбіў, узяў і загукаў на ўвесь лес.

— Чэрці, трасца вашай галаве, сюды ідзіце!

Рэха панеслася па дарозе, пайшло па кругламу балоту к Белым Крыніцам і сціхла каля Кірылавай магілы.

Міхась стаяў і слухаў, як яно гудзела.

І зноў усё стала ціха.

Блішчасты месяц, як кружок залаты, стаяў ужо высока над лесам. Ціха было ў густым бары; закрыла ніз цемната. У Белых Крыніцах нудна пераклікаліся совы. Далёка-далёка, як з-пад зямлі, даносіўся сабачы брэх, і чуе Міхась нешта загрукатала па дарозе. Прыслухаўся… Гук не сціхаў і быў ужо бліжэй. Ужо можна распа-