Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

знаць, што нехта едзе. Колы біліся аб карэнне і скрыпелі.

Міхась пасмялеў.

Гук і скрып калёс зусім ужо блізка.

Міхась скінуў кажух, вывернуў уверх шэрсцю і накінуў на сябе. У шапку ўваткнуў дзве палачкі заміж рожак і прытуліўся пад хвояй.

Іван спаў, як забіты.

Пад’ехаў воз.

На возе ляжалі мяхі з мукой, а на мяхах сядзеў селянін. Гэта быў Пятрусь Гвозд, той самы Пятрусь, што летась украў у Міхася з лесу тры восі. Пятрусь вяртаўся з млына; боязна азіраючыся па баках, ён паганяў каня, каб хутчэй мінуць гэтае страшнае месца.

IV

— Стой! — крыкнуў Міхась, выскачыўшы з-пад хвоі, і схапіў каня за вобруць.

Пятрусь так і абамлеў.

— Дык вось ён які чорт! — падумаў Пятрусь. — Што-ж тут рабіць?

«Чорт» стаяў і не даваў дарогі.

Пятрусь трохі апомніўся. Да яго вярнуўся язык і памяць:

— Уцякай з дарогі, бо канём раздушу!

— Як? ты мяне з дарогі гоніш?