Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

АРЫНІНА ПЕРАМОГА

I

Арынцы было пяць год, калі яе бацьку забралі на вайну з немцамі.

Яна добра памятае той дзень. Такая сумятня была ў іх вёсцы. Плакалі мацяркі і жонкі, выпраўляючы сваіх сыноў і мужоў. Плакала і Арынчына маці, ідучы поруч з Панасам. Панас, Арынчын бацька, нёс на руках яе і меншага брата Арынчынага, Алеся. А на руках у маткі была маленькая Зоська. Арынцы трохі няёмка было такой «вялікай» на бацькавай руцэ. Але яна не пратэставала, бо тут, відаць, трэба было. Туліў бацька да шырокіх грудзей Арынку і Алеся і цалаваў іх, а ў самога былі слёзы на вачах. Прадчуваў, мусібыць, што не вернецца з вайны.

У дванаццаць гадоў засталася Арынка сіратою. Калі яшчэ жыва была маці, то хоць і цяжка было ім, але сяк-так перабіваліся, і ўдваіх лягчэй гаравалася. Адно толькі можа было шчасце, што Алесь і Зоська паўміралі раней, і засталася