Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

раю на руках, з заскарузлымі ад работы пальцамі. У няспыннай рабоце, не ведаючы адпачынку, у слепаце і цемнаце праходзіла яе дзявоцтва. Яна ведала, што сіротам цяжка жыць на свеце, але глухі пратэст падымаўся ў яе сэрцы супроць такой няпраўды. З зайдрасцю і са злосцю пазірала яна спотайку на Гармізавых дачок: яны вучацца, чытаюць кніжкі, камандуюць ёю. А чым яна горш за ўсіх? У лужыну часамі, замест люстэрачка, паглядзіцца Арынка і катэгарычна прызнаецца сама сабе: «адзеньце мяне так, як адзеты вы, да навучыце мяне грамаце — я вас за пояс заткну». Ды што ты зробіш? Каму паскардзішся?

II

Бурнае разводдзе людскога жыцця ўваходзіла ў новыя берагі. І немцы, і белапалякі, і бандыцтва засталося ззаду. Усталявалася совецкая ўлада. Добрыя чуткі сталі даходзіць да Арыніных вушэй. Совецкая ўлада заступаецца за беднату, за абяздоленую голь, за батрацтва. І жыццё, як заўважыла Арына, і людзі навокай яе — пацвярджалі гэтыя чуткі. На самым Гармізу адбіваліся подыхі новага жыцця. Адбіваліся яны і на Гармізавых дочках. І Гарміза і дочкі яго відавочна пахмурнелі. Абрэзалі Гармізаў хутар, а яго зямлёю надзялілі двух беднякоў.