Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

— Гэта парадак на свеце? — злосна бубніў Гарміза: — што: — я нажыў потам і крывавым мазалём, забіраюць ад мяне.

І скрыва паглядаў на Арынку, але ў вочы стаў лагоднейшы з ёю.

А праз колькі дзён нават і ў гутарку ўступіў з ёю:

— Служыш ты ўжо, Арынка, у нас пяты год і служыш сумленна. Трэба трохі табе і пенсію падбавіць. Вось табе гасцінца 10 рублёў, а з гэтага часу буду плаціць табе на два рублі болей, а ўсяго буду плаціць у месяц чатыры рублі. Можа і цяжка часам было, то ты ўжо не крыўдуй, Арынка.

Здзівілася Арынка і слоў не знайшла, як сказаць яму.

Але хітры кулак падкупіў маладое дзявочае сэрца. Яна-ж цяпер адразу багатаю стала.

І пачала яна разважаць, чаму, Гарміза так раптам падабрэў? Можа і сапраўды ён не такі ўжо ліхі чалавек, якім лічыла яна яго дагэтуль? Так і не дадумалася Арынка, чым растлумачыць Гармізаву змену. Напэўна тут нешта ёсць, думала дзяўчына, і на думку ёй прыходзіла совецкая ўлада.

Але справа скора высветлілася.

Праз колькі дзён прышла на Гармізаў хутар маладая жанчына з партфелем спецыяльна для