Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

таго, каб пагаварыць з Арынаю. Арына дужа здзівілася, а Гарміза моцна спалохаўся. Яшчэ больш цікава было Арынцы: чаго спалохаўся яе гаспадар, чалавек з шырокаю спіною, з тоўстым як у вала, каркам, гэтай маладой і зусім на выгляд нястрашнай жанчыны. Наадварот, мужчыну, па-настаяшчаму, прыемна павінна быць пабачыць такую жанчыну. Але Гарміза спалохаўся не дарма: маладая жанчына, Ульяна Кубеліч, была не хто іншая, як прадстаўнік рабачкома ал сельсовета.

Павёў Гарміза Ульяну ў святліцу.

— У вас ёсць работніца, — адразу і па-дзелавому прыступіла Ульяна Кубеліч да справы, узяўшы карандаш і паперы з партфеля.

— Ёсць ціха адказаў Гарміза.

— А колькі яна ўжо працуе ў вас?

— А ўжо пяты год.

— А колькі ёй гадоў? — дапытвалася Кубеліч.

— Да ўжо, мусіць, гадоў восемнаццаць ці каля гэтага, — нясмела адказаў Гарміза і, ажывіўшыся, казаў далей:

— Я ўзяў яе зусім падлеткам. Сірата-ж яна. Проста з жаласці ўзяў. У мяне яна расла і гадавалася.

— Ну, але яна ў вас была і за работніцу?

— Вядома-ж рабіла работу, як робяць мае дзеці.