Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

— Дык вы, што-ж, на правах дачкі трымалі яе? — пацікавілася Ульяна.

— Ды бадай што так.

— Ульяна паглядзела на Гармізу. Тонкая ўсмешка прабегла па яе губах.

— Як зваць яе?

— Арына.

— Паклічце яе сюды, а самі выйдзіце, — тонам загаду сказала Ульяна.

«Ось ты чорт цябе вазьмі: прышла сабе ў хату і распараджаецца тут». Але аслухацца грознай жанчыны з партфелем Гарміза не пасмеў.

— Мяне вы клікалі? — запытала Арына, увайшоўшы ў святліцу і са здзіўленнем пазіраючы на Ульяну.

— Так, мілая.

— А хто-ж вы такая?

— А я з рабачкома, упаўнаважаная ад сельсовета. Абследую становішча батракоў, работніц і работнікаў у прыватных гаспадарках. Сядайце.

— Нічога, пастаю.

— Ці мала настаялася? — лагодна запытала Ульяна.

— Ну, што-ж? Такое наша шчасце.

— Ты мыляешся Арынка. Сядай, пагуларым…

Падробна распытала Ульяна пра Арыніну службу, жыццё, заработак, пра выхадныя дні. Праўдзіва адказвала ёй Арына, не ўтаіўшы на-