Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

ват і тых дзесяць рублёў Гармізавай нагароды і тых двух рублёў надбаўкі, што абяцаў ёй Гарміза. Ульяна ўсё запісвала.

— Вось як гэта добра — умець запісаць, — сказала Арынка, пазіраючы, як піша Ульяна, і журботна паківала галавою.

— А ты непісьменная?

— А дзе-ж мне быць пісьменнай?

— А Гарміза-ж казаў, што ты амаль на правах яго дочкі жыла?

Арына паглядзела на Ульяну, і гэты погляд казаў:

— Гаварыць можна што хочаш.

Яны зразумелі адна адну і ўсміхнуліся.

III

Ульянін візіт на Гармізаў хутар быў паваротным пунктам у Арыніным жыцці. Па-першае, Арына пераканалася, што праўда на свеце ёсць, па-другое, што совецкая ўлада сапраўды абараняе інтарэсы беднаты і не дазваляе, каб яе крыўдзіла і эксплаатавала рознае людское павуччо. А вынікам усяго гэтага была справядлівая ацэнка Арынчынай працы ў Гармізы і яе аплата: Гарміза павінен быў справіць Арыне абутак, поўны камплект адзежы, выплаціць ёй трыста рублёў ды даць яшчэ пры разлічэнні па дзесяць рублёў за-тры месяцы.