Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

Абутая, адзетая, з грашыма ў кішэні, горда ішла Арынка з Гармізавага хутара, маладая, прыгожая, вясёлая, з высока паднятаю галавою. Не: совецкая ўлада не дасць ёй згінуць!

Апынулася Арынка ў горадзе. У іншы круг людзей, у новае кола інтарэсаў трапіла яна. Прынялі Арынку на фабрыку. Пачала яна хадзіць на сходы, даклады і спрэчкі слухаць, і стала святлець у яе вачах, і гэты свет зусім па-іншаму раскрываўся перад ёй. І старанная-ж была яна работніца. Калі ранейшая праца яе была паднявольная, то цяпер працавала яна свядома, рупліва, старанна, бо ведала, для чаго, навошта працуе.

Але самае важнае тут было вось што: пачала Арынка ліквідаваць сваю непісьменнасць. Наўперад ёй было трохі страшна, калі іх, непісьменных людзей рознага полу і ўзросту, сабралі ў цэлую групу, калі прышоў настаўнік, малады студэнт, ды разлажыў лозунгі, плакаты і розныя кнігі. І дзіўна было тое, што настаўнік адразу пачаў з чытання цэлых сказаў. Пазірала Арынка на невядомыя ёй значкі, што азначалі цэлыя словы, і чытала разам з другімі, нічога не разумеючы. Запаміналі сказы, пазнавалі словы ў гэтых сказах, прыглядаліся да іх. Страшна было, сцяжка і незразумела. Але ў далейшым гэтыя