Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

словы і гэтыя дітары-значкі станавіліся больш знаёмымі. Памаленьку, патрошку раскрывалася таямніца чытання, граматы…


Прайшло тры месяцы часу.

Ехала Арынка ў падшэфны калгас. Дзве станцыі трэба было ехаць цягніком. Апрача Арынкі былі тут яшчэ тры рабочыя і адна работніца з іх брыгады. А ў вагоне былі розныя людзі. Курылі здорава. Арынка-ж чытала ўсё, што пападалася ёй на вочы. І бачыць яна надпіс угары над дзвярыма вагона: «Для некурашчых». Марудна, павольна прачытала яна надпіс, прачытала яшчэ раз, зірнула на курцоў. Праўду сказаць, курцы ўжо і не так заміналі ёй, і табачны дым не быў ёй праціўны. Але Арынка не магла стрымацца, каб не выкарыстаць сваёй пісьменнасці і права пратэставаць супроць курцоў у вагоне для некурашчых. Яна важна падышла да курцоў.

— Таварышы! — сказала яна: паглядзіце, што там напісана? — і паказала пальцам на надпіс. Курцы, хоць і ведалі, што ёсць тут гэты надпіс, але паднялі галовы, паглядзелі на яго і моўчкі спынілі курэнне.

Гэта была першая поўная Арынкіна, радасць і вялікая перамога.