Старонка:Apaviadanni 1940.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

— Калі з’явіліся пракламацыі ў Галадранцы?

— На той нядзелі ў пятніцу.

— Вось што, браце, — пачаў, памаўчаўшы, ураднік голасам начальства: — заўтра ты паедзеш у Галадранку і навядзеш дакладныя спраўкі аб гэтым рэволюцыянеры. Мы яму пакажам свабоду! Зайдзі да соцкага[1] Рамана Камлюка. Але не надта выкладай яму ўсё на талерку: трэба помніць, што ён — галадранец, забастоўшчык.

II

— Скажы, брат, пытаўся адзін худы, высокі, як цапільна, галадранскі селянін, гаворачы «брат» усёй грамадзе, — што гэта за чалавек? пэўна «сіцыліст!»

— Гэтакі ён «сіцыліст», як ты маёй кабыле дзядзька! — адказаў яму Андрэй Падгорны, чалавек лёгкі на язык.

Усе зарагаталі.

А ты, мусіць, знаешся на «сіцылістах», як мая свіння на пастах?

— Разумны напаў на разумнага, — сказаў стары Базыль, не выпушчаючы з зубоў люлькі.

— Знайшлі за штэ сварыцца, — умяшаўся Ка-

  1. Ніжні чын сельскай паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі (выбарчая мірская павіннасць).