Гэта старонка была вычытаная
50
Свеціць месяц, свеціць,
Звёзды памагаюць.
Яшчэ мае вочкі
Любосці не знаюць.
6. КАЛІНА-МАЛІНА
Каліна-маліна,
Галлё паламана.
Ой, кажуць мне людзі,
Што я малявана.
Я не малявана,
Такая ўжо з роду,
Што ў майго татанькі
Добрая выгода:
Калодзезь на двары,
Вядзёрка на ключы.
Добра, весяленька,
Па вадзіцу йдучы.
Мілы за вядзерка,
А я за другое.
Пойдзем прынясема
Вадзічкі абое.
7. У НЯДЗЕЛЬКУ РАНЕНЬКА НА ЗАРЫ
У нядзельку раненька на зары
Шчабятала ластаўка на моры.
Я на белым камушку сядзела,
Я ў крутыя беражкі глядзела.
[Я ў крутыя беражкі глядзела,]
Ці наедзе мамачка вечарком.
— А мамачка, мамачка, нябога,
Знімі мяне з камушка з бялога.