Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/124

Гэта старонка не была вычытаная

Зашчэпачкі залаценькія.
Да ў тым шатры крэсла стаіць,
Крэсла стаіць залатое,
Да ў тым крэсле сам бог сядзіць,
Сам бог сядзіць, ксёнжку дзяржыць.
Кала яго пчолкі ляталі,
Пчолкі ляталі, мяды збіралі.
Тыя пчолкі, усе святачкі,
Перад богам збіраліся,
Збіраліся, рахаваліся,
Катораму святцу ўперад стаці.
А збор мовіць гаспадару:
— Слаўны мужу над мужамі!
Тваё дзела — на торг ехаць,
Зялеза купляць, нарогі каваць.
Аўдакею дровы сячэць,
А саракі клады кладзець,
Аляксею — сані на плот,
Сані на плот, рыба аб лёд,
Лёд вадою, рыба лускою.
Благавешчанне — [а]раты на ніву,
[А]раты на ніву, сядун на прызбу.
Гаспадару, слаўны мужу,
Слаўны мужу над мужамі!
Вазьмі ж, ваша, нову сошку
Да й коніка варанога,
[Варанога], маладога,
Едзь жа, ваша, ў чыста поле,
Ў чыстае поле заарываць
З соллю, з хлебам, з белым яйцом,
З белым яйцом, з боскім слаўцом.
Верба свята — нова лята,
Верба пасвіці ў поле гнала.
Дай жа божа
Гэта святца праважаці,
Свята вялічка дажыдаці!
Да й ў радасці, ў весялосці,
Тры дні святца чырвоным яечкам,
[Чырвоным яечкам] разгаўляцца,
Малым дзеткам на вуліцу,
[На вуліцу], на прагулянне.
Гаспадару, слаўны мужу,
[Слаўны мужу над мужамі]!