Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/138

Гэта старонка не была вычытаная

На ваду ходзячы, ды, вой, асвячаюць.
А й і потым таго ды святы грамніцы
А свечы сучаць, а ў царкву нясуць,
А ў царкву несучы, і пасвянчаюць.
А пасля таго ды, вой, масленіца,
А потым таго ды, вой, святы ізбор,
А святы ізбор, ён гоніць снег з гор.
А яшчэ празніцы ды, вой, Аўдакеі,
А й затым таго ды, вой, і саракі,
А і саракі ды, вой, плятуць смыкі.
А і потым таго ды благавешчанне,
Вой, каня вядуць і саху нясуць,
І саху нясуць і з доўгім дубцом,
І з доўгім дубцом і з божым слаўцом,
Загаварываець, прыгаварываець:
"Памажы, божа, да налета тожа".
А яшчэ празнічак свята вербніца,
А й вербу ж ломячы, а ў пучкі вяжуць,
А ў царкву несучы, і пасвянчаюць.
А й потым таго ды святая пасха,
Святая пасха ды свято вялічка,
Свято вялічка ды красна яечка,
А і з белым сырам ды і з малым сынам,
Кварта гарэлкі ды сыр на тарэлкі.
А потым таго ды, вой, праводніца,
А ўсе ж празнічкі ды, вой, праводзяцца.
А потым таго ды, вой, радаўніца,
Дык жа жывая, дык да й мёртвая.
А й усе ж людцы ды, вой, радуюцца,
А і жывыя, дык жа й мёртвыя.
А й потым таго святоя Юр'я,
А й узяў ключы ды пайшоў у поле,
Ай, зямелечку, ды ён адмыкаець,
А і расіцу ды, вой, выпушчаець.
Ай, после ж таго ды святы й жа Барыс,
Ды святы Барыс і ён ляды паліць,
Ён ляды паліць і ячмені сеіць.
А яшчэ святы празнічак - святы Мікола,
Святы Мікола, ды правіцель божы,
Пайшоў у поле ды ён жыта радзіць.
Святы ўшэснік - ды, вой, каласіцца,
Святая ж тройца - ды, вой, раўнуецца,
А й дзевятнік - ды, вой, красуецца,