Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/163

Гэта старонка не была вычытаная

Ды й цёплую, малочную, няўрочную.
Святы шоснік колас точыць,
Дзевятка, дзесятка — у жыце пятка.
Святы Яне папар арэць, барануець,
Святы Пятро спяліць ядро,
Святы Данат коскі точыць,
Сянцо косіць, бога просіць:
«Ды дай, божа, ды на нашу
На работку ды пагодку».
Святы Ілля — стара жняя.
Гаспадынька ідзець у поле
З хлебам, з соллю зажынаць,
Ды з маленькім сыночкам,
Ды з сярэбраным сярпочкам.
Святы спас едзець у поле,
Ды зямельку ён мяшаець, прыгатаўляець.
Свята прачыстая ды жытачка засяваець.
Гаспадар ідзець у свіран
Ды жытачка у мяшочак насыпаець.
Ідзець у поле ды з мяшочкам,
[Ды з мяшочкам] з бялюсенькім,
Ды жытачка ў лубачку насыпаець,
Правай ручкай засяваець, бога просіць:
«Дай жа, божа, каб жытачка
Усё чыста усхадзіла бы,
[Усхадзіла бы], урадзіла бы».
Святы пакроў — саўсім гатоў,
Пакрываець зямлю лістам,
Ваду лёдам, пчалу мёдам.
Святы Дзмітры, за ўсіх хітры,
Чаны парыць, піва варыць,
[Піва варыць], сыноў жэніць.
Кажнаму па канёчку,
А дачушкам па кароўцы.
Гаспадар, ды прыдзі ж ты,
Ды сядзь жа ты ў крэсла,
Ды паслухай нашай песні.
Наша песня велканочна нячаста бываець,
У гадочак адзін разочак.
Гэты госці нячаста бываюць,
[Нячаста бываюць], нямнога просяць:
Пачынальнічку — капу яек,
А маім браццям — па дзесятак,