Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/90

Гэта старонка была вычытаная

48

А ў нядзелю паранечку,
[Вясна красна на ўвесь свет!][1]
Ходзіць наш хазяін па ганачку.
А ён ходзіць, пахаджае,
Сынкі свае паклікае:
— Сынкі мае вярненькія,
Асядлайце каня варанога,
Каня варанога, сядла залатога,
Я паеду на роўнае поле,
На роўнае поле нівы аглядаці.
Як выехаў за вароцечка,
Сустрачае госпада бога.
— Куды едзеш, добры гаспадару?
— А я еду на роўнае поле,
На роўнае поле нівы аглядаці.
— Не едзь, не едзь, добры гаспадару?
— А я еду на роўнае поле,
На роўнае поле нівы аглядаці.
— Не едзь, не едзь, добры гаспадару,
Твая ніва ўся ўрадліва,
А што горка, то жыта копка,
А што лужок — сена стажок,
Будзе на праданне і для сябе стане.
Гэта табе, пане гаспадару,
Песня спета проціў лета,
Проціў лета ўрадлівага,
Проціў года шчаслівага,
Проціў Юр’я на здароўе.
Яйкі фарбаваны, мы людзі каханы,
Мы жычым праўдзіва, дай божа шчасліва.

49

А ці ў дому пане гаспадару?
Да віно ж маё зеляное[2]!
Ой, ці ўдому, не акажацца?
Хоць і ўдому, не акажацца?
Не акажацца — прыбіраецца,
Абувае боты шаўровыя,
Адзявае шубу бабровую.
Паедзе у поле жыта аглядаці.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
  2. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.