Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/100

Гэта старонка не была вычытаная

44. Да памажы, божа

ВЫЯВА

Да памажы, божа,
Божа мілы[1],
Вясну заклікаці.

Вясну заклікаці,
На красную вясну,

На красную вясну,
На ціхае лета.

На ціхае лета,
Радзі, божа, жыта.

Радзі, божа, жыта,
Жыта і пшаніцу.

Жыта і пшаніцу,
Ўсякую пашніцу.

Ўсякую пашніцу
На полі капамі.

На полі капамі,
У гумне стагамі.

У гумне стагамі.
На таку ўмалотна.

  1. Прыпеў "Божа мілы" паўтараецца ў кожнай страфе.