Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/102

Гэта старонка не была вычытаная

46. Зіма з летам страчаецца

Выява

47. А ў нас сёння стрэчанне, стрэчанне

А ў нас сёння стрэчанне, стрэчанне,
Зіма з летам стрэлася, стрэлася,
Лета зіму піхнула, піхнула
І ножачку звіхнула, звіхнула.
Зіма пайшла плачучы, плачучы,
Лета пайшло скачучы, скачучы.

48. Зіма з летам стракалася

Зіма з летам стракалася,
Пра здароўе пыталася:
- Здароў, зімачка з кастылькамі!
- Добрае здароўе, лецечка з кіенкамі.
Пайшла зімачка з кастылькамі,
Прышло лецечка з кіенкамі.

49. Скакаў арабейка да па уланьцы

Скакаў арабейка да па уланьцы,
Збіраў дзеўкі і маладзіцы: