Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/103

Гэта старонка не была вычытаная

— І збірайцеся, дзеўкі, маладзіцы,
Будземо іграці, зіму праганяці.
Ідзі, зіма, да да Буечына,
Бо ўжо нам да й дакучыла.
Да й ідзі, зіма, у цёмныя лясы,
Нам, божа, вясну прынясі.
Не ваюй, не ваюй, Юр’евічу,
Не вадзі дзевак у танок.
Горкае маё ваяванечка,
Ручкі, ножкі акаванечка.
Ягадка дагары расла,
Я, маладая, замуж пашла.

50. Зіма з летам сустраталася

Зіма з летам сустраталася,
Пра здаровейка пыталася:
— Ой, здарова, здарова, ты зімачка.
— Добрае здароўе, ты лецечка.
Ты нашто ссушыў маю дзяціну?
— То не я ссушыў — вясна красна,
Ссушыла вясна да тонкія кросна.

51. Зіма з летам сустратаецца

Зіма з летам сустратаецца,
Пра здаровейка пытаецца:
— Ой, чалом, чалом, да цёплае лецечка!
— Ой, здарова була, да халодная зімачка!
— Што цябе, лецейка, узвелічаюць,
Мяне, зімачку, праклінаюць?
— Бо ты, зімачка, халодная,
Лугі, балоты памарозіла,
Ой, я, лецечка, да вясёлае,
Лугі, горы ізмачыла,
Лугі, горы ўзвесяліла;
Ой, там хлопчыкі збіраюцца
Да на мёд, віно складаюцца;
Ой ты, Іваначка, кладзі больш за ўсіх,
Твая Ганначка лучш за ўсіх.