Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/110

Гэта старонка была вычытаная

66. Гэй, вясна, гэй, красна

Гэй, вясна, гэй, красна,
Ды пакінь сані,
Ды вазьмі калёсы,
Ды ці не выйдзе дзеўка боса,
Ды ці не стаўчэ ступку проса.
Гэй, вясна, гэй, красна,
Ды чужыя жонкі
Ткуць кросны,
А мая маладзенька
Спаці радзенька.
Выведзе нітку
Вераб’ю на світку,
Застануцца [канцы]
Верабейку на штанцы.

67. Гэй, вясна, гэй, красна

ВЫЯВА