Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/114

Гэта старонка не была вычытаная

74. Ах ты, вясна, ты красна

- Ах ты, вясна, ты красна,
А што ж ты нам прынясла?
- На зямельку травіцу,
На травіцу расіцу,
На лясочак лісточак,
На дзевачак вяночак,
На дзевачак красоту,
На мальчыкаў сухоту.

75. Ах ты, вясна, ты красна

ВЫЯВА

- Ах ты, вясна, ты красна[1],
А што ты нам прынясла?
- На травіцу расіцу,
На лясочак лісточак,
На дзевачак красату,
На малойчыкаў ташнату.

76. Ах ты, вясна, ты красна

ВЫЯВА

  1. Кожны радок паўтараецца.