Гэта старонка не была вычытаная
92. Вясна, вясна, што ты нам вынесла?
Вясна, вясна, што ты нам вынесла?
З карабоў жыта павытрасла.
Як вытрасла тры зерняткі,
Ўсё хлапоцкія насеннейкі:
Первае зерне — васі́лічку,
Другое зерне — барве́начку,
Трэцяе зерне — любе́сцячак.
Васілічка — [д]ля хлопчыкаў,
Барвеначак — [д]ля дзевачак.
Любесцячак — [д]ля любосці,
[Д]ля дзявоцкае красатосці.
93. Ой, вясна красна, чаго прыйшла
ВЫЯВА
94. Вясна красна
- Вясна красна[1],
Што прынясла?
Што прынясла,
Вясна красна?
— Малым дзеўкам
Па вяночку,
Большым дзеўкам
Па платочку.
- ↑ Кожны радок паўтараецца.