Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/124

Гэта старонка не была вычытаная

Большы дзеўкі
Замуж пойдуць,
Малы дзеўкі
Дома будуць.

95. Вясна, вясна красна

- Вясна, вясна красна,
Што ж ты нам прынсяла,
Што ж ты нам прынясла?
— Я прынясла цёплае летца:
Малым рабяткам па яечку,
Старым бабкам па кіёчку,
Красным дзеўкам па вяночку,
А малодушкам па сярпочку.
Стары бабкі — чапцы шыці,
Красны дзеўкі — вянкі віці,
Малодушкі — жыта жаці.
Красны дзеўкі на вулачку,
Малодушкі за люлечку.
Красны дзеўкі — гулі ды гулі,
Малодушкі — люлі ды люлі.

96. Ой ты, вясна, ўсё красна

- Ой ты, вясна, ўсё красна,
Што ж ты нам прынясла?
— Ой, прынесла, прынесла,
З аруда жыта вытрасла,
Малым дзеткам па яечку,
Малодачкам па сыночку,
Старым бабам па вяночку,
А дзецюкам па коніку.
Дзе дзетачкі гулялі,
Там лупінкі ляжалі;
Дзе бабачкі стаялі,
Кіём зямлю спаролі;
Дзе дзевачкі гулялі,
Там красачкі ляжалі;
Дзе дзецюкі гулялі,
Там коні траву сарвалі.